Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне заквітнелі сады


Вячаслаў Кулік, Менск У Глыбокім сады ў квецені. Суквецьці зьявіліся на яблынях завезеных сюды гатункаў.

“Дзень таму я наведаў аддаленую вёску Сахнавічы. Там шмат садоў, дзе захаваліся яблыні гатунку “антонаўка”. Усе дрэвы практычна бязь лісьця. Затое сьвежыя суквецьці зьявіліся на так званых прышэльцах – да прыкладу, “велспур”, “рыхард”, “гольдэн” і іншых. Увогуле, на Віцебшчыне шмат дзе цяпер зноў зацьвілі кусты белай шыпшыны. Распускаюцца таксама чарэшні і вішні”, – кажа рэдактар недзяржаўнай газэты “Вольнае Глыбокае” Ўладзімер Скабатун.





У Інстытуце батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі тлумачаць, што цьвіценьне яблыняў у Беларусі выклікана позьнім распусканьнем мінулагодніх кветкавых пупышак, якія “спалі” сёлета з-за халоднай вясны.

• Які ўнёсак Беларусі ў глябальнае пацяпленьне?, 24.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG