Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірына Казуліна: “Цаню незапраграмаваных – напрыклад, Сяргея Скрабца…”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Працягваем знаёміць нашых слухачоў з поглядамі на жыцьцё, крытэрыямі ацэнкі людзей “народнага” рэдактара Радыё Свабода гэтага тыдня Ірыны Каўзулінай. Вось адказ на пытаньне журналіста Аляксандра Уліцёнка пра тое, каго і за што яна вылучае сярод сваіх шматлікіх сёньняшніх знаёмцаў.

Казуліна: “Я люблю людзей неардынарных – якія могуць павесьці сябе незапраграмавана. Зараз, на жаль, такіх вельмі мала. Сярод іх, напрыклад, Сяргей Скрабец: вельмі арыгінальны чалавек. У пэўных складаных сытуацыях, дзе я бачу адно-адзінае толькі выйсьце, прычым шэра-стандартнае, ён раптам можа прапанаваць яшчэ тры шляхі!

Карацей, цаню ў сваіх знаёмцаў здольнасьць генэраваць непрадказальныя рашэньні. Але – эфэктыўныя і разумныя, канечне…

Ня так даўно на адной з канфэрэнцый я пазнаёмілася з Радзімам Гарэцкім. Ён вельмі спадабаўся сваёй жывой энэргетыкай і незвычайным пачуцьцём гумару.

Паважаю Івана Нікітчанку за цьвёрдасьць ягонай пазыцыі ў адстойваньні сваіх поглядаў на Беларусь. Бо разумею, як цяжка ў нашым грамадзтве. У нашых умовах трымаць такую лінію нялёгка.

Самыя папулярныя матэрыялы сайту svaboda.org у сераду. Выбар Ірыны Казулінай

“Пра Канаплёва на сэсіі казалі мовай нэкралёгаў”
Тацяна Клімава: “Суд праходзіў без Андрэя”
Дазвольны штамп для выезду за мяжу не адмяняюць?
Вёска, дзе ратуюць дзіцячыя душы
Віцебскім кнігарням загадана гандляваць цыгарэтамі
XS
SM
MD
LG