Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Іван Вайцяхоўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ВАЙЦЯХОЎСКІ Іван 1891 г.н. Ураджэнец в. Кругляк, Самахвалаўскі р-н, БССР, беларус, зьняволены Беламорска-Балтыйскага камбінату НКВД, бухгалтар, штабс-капітан царскай арміі. Арыштаваны 18.08.1937 г. Тройкай НКВД Карэльскай АССР 09.09.1937 г. асуджаны паводле арт. 58-7-10-11. Расстраляны 15.09.1937 г. на ст. Мядзьвежая Гара (Сандармох). Рэабілітаваны ВС КАССР 18.11.1959 г.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG