Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Единая Россия" вядзе перадвыбарчую агітацыю ў Беларусі?


Любоў Лунёва, Менск Сёньня менчукі маглі назіраць дзіўную карціну. У розных месцах беларускай сталіцы каля аўтобусу з лягатыпам партыі “Единая Россия” натоўп людзей, апранутых у форму колераў расейскага дзяржаўнага сьцягу і з лягатыпам прапуцінскай партыі.

На плошчы Якуба Коласа ў 14 гадзінаў стаялі каля двух дзесяткаў чалавек у аднолькавай форме колераў расейскага сьцягу. На сьпіне надпіс “Единая Россия”. Побач стаяў аўтобус, у вокнах якога партыйныя сьцягі, а на корпусе надпісы:

“Агульная памяць! Агульны гонар! Адзіная Расея!”.

На маё пытаньне, хто гэтыя людзі і што робяць у Менску, адна жанчына адказала:

“Мэта нашага аўтапрабегу, лёгкаатлетнага прабегу – гэта чарговае вызваленьне паўночна-заходняга краю Расеі і Беларусі, каб ушанаваць памяць землякоў, якія загінулі ў часе Айчынай вайны, і перадаць эстафэтную палачку моладзі, каб працягвалі нашы традыцыі”.

Карэспандэнтка: “Для вас Беларусь – гэта асобная краіна?”.

“Мужчына: “Лічу, што мы адзіная дзяржава. І Расея, і Беларусь адзіная краіна. Мы ўсе славяне. Расея і Беларусь адзіныя, таму што ўсё тут як наша. Па-расейску размаўляюць. Усе дыхаюць Расеяй. Усё нармальна”.

Расейцы казалі, што яны пачалі марафон з расейскага Іванава да аднайменнага беларускага гораду, маючы на ўвазе Янава пад Берасьцем.

Наперадзе аўтобус суправаджала міліцэйская машына, а ззаду – “хуткая”. Групу расейцаў ахоўвалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Адзін зь кіраўнікоў Партыі БНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што рэкляма расейскай прапрэзыдэнцкай партыі “Единая Россия» адбываецца па недарэчнасьці:

Расейскія палітыкі думаюць, што ў нас тут Русьсю пахнет...

“Расейскія палітыкі думаюць, што ў нас тут Русь і Русьсю пахнет... І цяжка аспрэчыць гэта, калі ўсе маўчаць, а ў побытавым сэнсе кажуць, ну, мы тут рускія. Адзінае выратаваньне, што мы пахнем эўрапейскімі дэзадарантамі, а не Русьсю – выйсьці на “Эўрапейскі марш”.

Калі на вуліцах супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць моладзь з бел-чырвона-белымі стужкамі і значкамі “За Свабоду”, то ў пратаколах прычынай затрыманьня звычайна ўказваюць нашэньне незарэгістраванай сымболікі. Беларускае заканадаўства забараняе ў публічных месцах мець на вопратцы, ці на транспартных сродках незарэгістраваную ў Мінюсьце партыйную сымболіку.

Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка выказаў сваё меркаваньне:

“Трэба вызначыцца якая незалежнасьць маецца на ўвазе. Калі гэта дыктатарская незалежнасьць ад уласнага народу, тады зразумела, чаму ў нас з’яўляюцца рэальныя прыкметы акупацыі, калі лупяць і дубасяць за нашы сьцягі і нашу мову. Ці гэта рэальная абарона беларускай незалежнасьці ад той пагрозы, якая рэальна існуе і ідзе з Усходу. Калі б улады хацелі прадэманстраваць, што яны ёсьць абаронцамі незалежнасьці, то ні на мілімэтар падобныя экіпажы не зайшлі б і не заехалі б на нашу тэрыторыю”.

Расейцы, аматары бегу, казалі, што форму і грошы на марафон дала партыя “Единая Россия». На разьвітаньне яны выказалі спадзяваньне, што ў хуткім часе Беларусь увойдзе ў склад Расеі. Менск, 02.10.2007. Расейскі агітацыйны аўтобус у цэнтры беларускай сталіцы. Расейскі агітацыйны аўтобус у цэнтры беларускай сталіцы. Менск, 02.10.2007. Расейскі агітацыйны тур у цэнтры беларускай сталіцы. Расейскі агітацыйны тур у Менску.
XS
SM
MD
LG