Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“In Вільня veritas” у Менску


Севярын Квяткоўскі, Менск Зборнік лірыкі маладых беларускіх паэтаў “In Вільня veritas” (“Ісьціна ў Вільні”) прэзэнтаваны ў музэі Максіма Багдановіча 3 кастрычніка. Прэзэнтацыя зладжаная ў межах паэтычнага фэстывалю “Парадак словаў”, які адбываецца ў Беларусі ад 2 па 7 кастрычніка.

Слухаць:



Выхад кніжкі стаўся вынікам паэтычнага конкурсу, які ладзіў беларускі ПЭН-цэнтар да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва”. Куратары праекту – крытык Ганна Кісьліцына і паэт Андрэй Хадановіч.

Андрэй Хадановіч ў часе адкрыцьця прэзэнтацыі сказаў пра аўтараў зборніку:

“Вельмі сымпатычная, як на мяне, кагорта ня толькі паэтаў, але і празаікаў. Збольшага беларускамоўных, але і тых, хто піша па-расейску: пераможцы Рэспубліканскага конкурсу “Стагодзьдзе “Нашай Нівы”. Я думаю, што гэта не апошняя ў Менску і ў Беларусі прэзэнтацыя гэтай кнігі. Вельмі сымпатычны, як на мяне, выбар аўтараў”.

З 80-ці дасланых аўтараў журы абрала 22 ўдзельнікі зь Менску, Віцебску, Магілеву, мазыра, Крупак, Вітэнбэргу і Берасьця. Імёны фіналістаў: Кірыл Дубоўскі, Сяргей Карбановіч, Алесь Кудрыцкі Настасься Манцэвіч, Сяржук Мядзьведзеў, Андрэй Пакроўскі, Сірошка Пістончык і Ўласік Смаркач (псэўданімы), Віталь Рыжкоў, Аляксей Сарока, Ганна Серахан, Сяржук Семянюк, Наталка Харытанюк, Юлія Шэдзько, Віктар Ываноў, Юлія Яфімовіч, Андрэй Адамовіч і Віялета Пачкоўская.

Прысутныя на імпрэзе у музэі Максіма Багдановіча сталіся першымі, хто пабачыў зборнік “In Вільня veritas” у Менску, які толькі выйшаў з друкарні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG