Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці рэпрэсаваных хочуць усталяваць капліцу ля КДБ


Ганна Соўсь, Менск Уладзімер Раманоўскі і Сяргей Ханжэнкоў, чые бацькі былі рэпрэсаваныя за сталінскім часам, зьвярнуліся да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава са зваротам-заяўкай.

Яны просяць дазволу на ўсталяваньне 29 кастрычніка часовай капліцы на адным з перакрыжаваньняў Гарадзкога валу і праспэкту Незалежнасьці альбо насупраць комплексу будынкаў МУС і КДБ.

Як адзначаюць аўтары звароту, 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКВД (“амэрыканцы”), разьмешчанай на тэрыторыі цяперашняга Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, былі расстраляныя каля сотні выбітных дзеячаў Беларусі.

Усталяваньне капліцы ёсьць адным з мерапрыемстваў у рамках абвешчанага грамадзкасьцю Году памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адзначаюць аўтары звароту.

Уладзімер Раманоўскі нарадзіўся ў 1941 годзе ў Севлаге Магаданскай вобласьці, Сяргей Ханжэнкоў – у 1942 годзе ў лягеры на Калыме. Бацькі абодвух былі рэпрэсаваныя.

“Мартыралёг Беларусі”
XS
SM
MD
LG