Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Полацак: крыж поруч з танкам


Радыё Свабода У Полацку cьвяткуюць юбілей праваслаўнай япархіі

Гэта самая старая япархія ў Беларусі. Яна была заснаваная ў 992 годзе і сёлета адзначае сваю 1015-ую гадавіну.

Галоўным юбілейным мерапрыемствам сталася асьвячэньне чатырох паклонных крыжоў, што паўсталі на галоўных дарогах пры ўезьдзе ў Полацак. Крыж на ростані дарогаў, што вядуць у Вільню, Менск і Наваполацак, асьвяціў мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт.

Адметна, што паклонны крыж узьнесены поруч з танкам, які стаіць тут ад савецкага часу.

XS
SM
MD
LG