Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Залатая мара ўлады -- загнаць усіх прадпрымальнікаў на дзяржаўныя працы..."


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 3 кастрычніка, сераду

Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Пачынаючы ад гэтага тыдня мы уводзім прыз - падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24

Спадар: “Апошні дыктатар Эўропы не рашыўся ехаць на Асамблею ААН, баючыся што па вяртаньні яго хаўрусьнікі надзенуць на яго кайданкі. Хаця за круглую суму яго атачэньне ў любы момант іх яму адзене”.

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Добры дзень, паважаная “Свабода”. У мяне ў аўтобусе сёньня забраў маё пасьведчаньне лукашэнкаўскі адмарозак. Я ехаў без квітка з двума пратэзамі ў сэрцы. Калі ён хацеў, каб я аплаціў штраф, я яму адказаў: “Я не працую, мне ня плацяць заробкаў”. Калі дзяржава нам ня можа плаціць, як гэта паказана, дык ты таксам ня можам дзяржаве плаціць, як людзі”. Ён забраў маё пасьведчаньне, а я сказаў: “Каб на лекі было прэзыдэнту і яго ўнучцы, каб яна хутчэй з такім пасьведчаньнем хадзіла сама”. Дзякую”.

“Яшчэ хачу паведаміць такую навіну. Паведамце дабрачынным службам Захаду, што могуць быць падстаўныя дзеткі замест чарнобыльскіх, дзеткі вялікага чынавенства. Адрэса будзе ўказаная і прозьвішча, і імя. І будзе ехаць дзіця вялікага чыноўніка. А той, хто сам чарнобылец, ён можа гніць там, дзе і гніе. Закраніце глыбока гэта пытаньне. Дзякую”.

Спадарыня: “На гэтым тыдні будзе перадача, прысьвечаная паведамленьням слухачоў. Я хачу, каб Радыё Свабода падняло тэму жыльлёвай праблемы. Хіба ж можна пабудаваць кватэру, клалі адзін мэтар жыльля каштуе 2 тысячы даляраў. Напрыклад, у мяне 217 тысячаў заробак і я за два гады не магу сабе пабудаваць нават 2 мэтры жыльля. Аляксандр Рыгоравіч некалькі разоў казаў, што кошты будуць памяншацца, што кошты ня будуць расьці. А яны растуць як грыбы пасьля дажджу. Калі ласка. Падыміце гэту тэму, можа, кіраўнікі і чыноўнікі пачуюць нас і зробяць што-небудзь, каб людзі атрымаць жыльлё. Дзякуй”.

Спадар: “Пачуў па “Свабодзе,” што газэту “Народная Воля” аштрафавалі на 25 мільёнаў рублёў плюс два мільёны павінна выплаціць карэспандэнт газэты нібыта “за абразу гонару і годнасьці» нейкага чыноўніка з атачэньня Аляксандра Рыгоравіча. Дорага ж ён цэніць сваю пэрсону. Простаму сьмяротнаму пра такую кампэнсацыю застаецца толькі марыць. Пры нашай судовай сыстэме іншага вэрдыкту чакаць не выпадае, таму што ў нас ня суд а вартая жалю пародыя на яго. Наш так званы суд кіруецца не законамі, а загадамі і ўказамі, дырэктывамі і дэкрэтамі. Калі б у нас насамрэч быў незалежны суд, то гэтыя чыноўнікі на чале з Аляксандрам Рыгоравічам засталіся б без штаноў, выплачваючы кампэнсацыю нашай апазыцыі за абразу гонару і годнасьці, таму што на іх праз дзяржаўныя СМІ, якія Аляксандр Рыгоравіч прысвоіў, дзень і ноч ліецца ўсялякі бруд, і ніхто за гэта не нясе ніякай адказнасьці”.

Спадарыня: “Шаноўная “Свабода”! Ваш слухач тэлефанаваў так: “Гаварыце адзін аднаму добрыя словы, шчырыя, рабіце добрыя справы, і мы пераможам”. Дзякуй Вам, добры чалавек. Як у мэханіцы закон Ньютана, так існуе нейкія няпісаны, нябачны Боскі касьмічны закон: колькі зробіш дабрыні, столькі ж і атрымаеш, і колькі падману, подласьці, крывадушша – таксама столькі ж атрымаеш напоўніцу ад лёсу. Гэта можа быць не адразу, разьнесена па часе, па рознаму праявіцца, зусім непрыкметна падысьці, але так мусіць быць і бывае. І ўладумаючых над людзьмі гэты закон не мінае і не міне. Нельга жыць на Богам дадзенай нам зямлі беларускай і толькі браць, браць і не аддаваць ёй, людзям, не шанаваць яе мінулае, не паважаць цяперашняе, ствараючы боль людзкі. Дзякуй, “Свабода”. Ну, можа, крыху патасна… Ня ведаю, як сказаць аб гэтым дакладна, але жыцьцё мяне пераканала ў сказаным. Усяго найлепшага Вам у працы”.

Спадар: “Якая яшчэ моцная звычка чыноўніка homo sоvetikusa лічыць грошы ў чужой кішэні. Гэта наконт таго, як выканкамавец сустрэўся з прадпрымальнікамі на страйку ў Менску. Што ж ён? Няхай бы падаваўся да іх, таксама выплачваў бы шмат эўра за арэнду да езьдзіў бы да сваёй кватэры на “мэрсы”. Але ж не, лепей дурнем быць на сваёй пасадзе, выконваючы загады зьверху. Наагул, залатая мара ўлады загнаць усіх прадпрымальнікаў на дзяржаўныя працы, каб потым трашчаць на ўвесь сьвет, якая прагрэсіўная эфэктыўная мадэль атрымалася. Відаць, невукі ад эканомікі ачмураныя ўтапічнымі раманамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG