Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тое, каб на прыпынках не было ўлётак, адказныя дворнікі


Любоў Лунёва, Менск За два тыдні да правядзеньня “Эўрапейскага маршу” пачасьціліся выклікі на размовы ў КДБ моладзевых актывістаў і прэвэнтыўныя затрыманьні. Міліцыянты цікавяцца, дзе знаходзіцца інфармацыйная прадукцыя, і хто яе распаўсюджвае.

На вуліцах міліцыянты ў цывільным сочаць за мінакамі і затрымліваюць тых, у каго, на іх думку, могуць быць улёткі з заклікам удзельнічаць у “Эўрапейскім маршы”. У Менскай турме за кратамі знаходзяцца чацьвёра актывістаў, якіх затрымалі на вуліцы і пасьля праверкі іх рэчаў адвезьлі ў міліцыю. 15 сутак арышту адбываюць Зьміцер Бародка, Леанід Навіцкі, Сьвятлана Гарахавік і Віталь Ціхановіч. У Горадні арышт адбывае Яўген Скрабутан.

Уначы зь міліцыі адпусьцілі Канстанціна Гарэцкага, якога разам зь сябрам затрымалі ўвечары на вуліцы Крапоткіна. Канстанцін распавёў “Свабодзе”, што было далей:

“Даставілі ў РУУС. Напісалі, што да чаго, паставілі нас на відэарад. Нас, паколькі мы непаўналетнія, мусілі камусьці аддаць. Алеся адвезьлі ў інтэрнат БДУ і аддалі пад подпіс вахцёрцы. Мяне прывезьлі дадому. Цяпер на кожнай амаль вуліцы ёсьць людзі ў цывільным, якія сочаць, пільнуюць за тымі, хто можа распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы”.

Актывіст моладзевага руху ў Асіповічах Арцём Дубскі паведаміў, што, калі раней яго сяброў зрэдку выклікалі на размовы ў КДБ, то цяпер гэта адбываецца амаль штодня:

“Нашых моладзевых актывістаў амаль штодня выклікаюць на допыты ці размовы зь імі праводзяць на месцы вучобы. Папярэджваюць, каб яны ня езьдзілі на нейкія грамадзкія акцыі ў Менск, напрыклад, на той жа “Эўрапейскі марш”, што гэта будзе мець для іх наступствы і нэгатыўна адаб’ецца на іх далейшым лёсе”.
”Цяпер на кожнай амаль вуліцы ёсьць людзі ў цывільным, якія сочаць, пільнуюць за тымі, хто можа распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы”.
У рэгіёнах сьледчыя цікавяцца, якім чынам друкаваная прадукцыя трапляе да распаўсюджвальнікаў. Паколькі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне актывізаваліся моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі, пачасьціліся выпадкі затрыманьняў і выклікаў у КДБ. Супраць маладафронтаўцаў Андруся Цянюты з Гомелю, Кірыла Атаманчыка са Жлобіну і Арсена Ягорчанкі са Сьветлагорску заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Андрусь Цянюта лічыць, што крымінальны перасьлед зьвязаны з набліжэньнем восеньскіх масавых дэманстрацый.

Нягледзячы на ўсе меры супрацьдзеяньня – у навучальных установах сочаць, каб на дошках аб’яваў не зьяўляліся налепкі пра “Эўрапейскі” і “Сацыяльны” маршы, у мэтро і на прыпынках грамадзкага транспарту дворнікі адказваюць, каб не было інфармацыі пра акцыі апазыцыі, міліцыянты робяць ператрусы і затрымліваюць распаўсюднікаў улётак – на будынках дамоў, на грамадзкім транспарце, у паштовых скрынях зьяўляюцца газэты і налепкі пра “Эўрапейскі марш”, які адбудзецца 14 кастрычніка.

• У Менску на 15 сутак арышту асуджаныя трое грамадзкіх актывістаў, 2.10.2007 • Менск: Судзяць актывістаў дэмакратычнага руху, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG