Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 2 кастрычніка


Радыё Свабода .



“Якая краіна — такі й парлямэнт. Мне сорамна, бо я тут шэсьць гадоў адпрацаваў. Тады ў галаву б нікому не прыйшло не пускаць людзей у будынак. Тое, што сёньня адбываецца, папросту ганебна. Напісалі, што частку людзей фізычна не пусьцілі, парушылі іх канстытуцыйныя правы. Чатыры скаргі ў кнізе азначаюць толькі адно — нікому яны не патрэбныя. Мы напісалі цяпер тэксту значна больш, чым там за тры гады”.



Старшыня АГП Анатоль Лябедзька – пра сёньняшнюю перадачу ў Палату прадстаўнікоў 40 тыс. подпісаў пад патрабаваньнем вярнуць сацыяльныя льготы



“У той службе, у якой Пуцін узрастаў, ёсьць такая прымаўка: былых не бывае. Я думаю, што спадар Пуцін гэта правіла добра засвоіў, і той рэальны кантроль над усімі сфэрамі жыцьця дзяржавы, якія ён і тое кола, якое яго ставіла, займелі, выпускаць з рук не зьбіраюцца. Што да Беларусі, дык будзе працягвацца палітыка загону Лукашэнкі ў кут, зь якога яго будуць вымушаць аддаваць Расеі рычагі эканамічнага кантролю над Беларусьсю. Гэта небясьпечна”.



Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка – пра рашэньне Ўладзіміра Пуціна ўзначаліць выбарчы сьпіс “Адзінай Расеі”
XS
SM
MD
LG