Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмы начнога эфіру – праблемы бізнэсоўцаў і забароненыя фільмы


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе менскі прадпрымальнік Аляксандар Таўстыка, сябра аргкамітэту арганізацыі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва".

Жыхары Менску выкажуць прагноз: ці пойдуць улады на саступкі прадпрымальнікам, якія сёньня правялі агульнанацыянальны папераджальны страйк?

Тэма "Начных досьледаў" – якія фільмы Міністэрства культуры забараняе да паказу на тэрыторыі Беларусі і чаму?

Людзі на вуліцах Магілёву складуць свой сьпіс забароненых фільмаў?

Апрача таго рэпартаж з адкрыцьця менскага міжнароднага паэтычнага фэсту "Парадак слоў", расповед пра пачатак навучальнага году ў падпольным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, а таксама інтэрвію з чарговым пераможцам конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Уладзімерам Ваўчком, настаўнікам хіміі з Браслаўскага раёну.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповяд пра творчасьць гурту “Тарпач", а ў "Начной чытанцы" ў аўтарскім выкананьні прагучыць працяг гумарыстычнага апавяданьня Ігара Сідарука "Скула".

Пасьля 23-й гадзіны: "Падарожжа Свабоды" ў Крычаў, расповяд пра магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі для беларусаў ў Швайцарыі, чарговы агляд лістоў на "Свабоду" і гутарка з мастаком Рыгорам Сітніцам у "Вольнай студыі".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG