Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: прадукцыя мэталюргічнага заводу можа падпасьці пад санкцыі


Радыё Свабода Эўракамісія зьбіраецца ўвесьці антыдэмпінгавы падатак на прадукцыю Магілёўскага мэталюргічнага заводу. Пра гэта Эўракамісія паінфармавала кіраўніцтва прадпрыемства 27 верасьня.

З афіцыйнай інфармацыі вядома, што Эўракамісія пачала расьсьледаваць факты, якія выклалі ў скаргах эўрапейскія вытворцы трубаў. Акрамя беларускіх прадпрыемстваў у скаргах згадваюць мэталюргічныя заводы Кітаю, Расеі ды Босьніі і Герцагавіны. Расьсьледаваньне будзе ісьці пятнаццаць месяцаў.

На заводзе пацьвердзілі “Свабодзе” інфармацыю пра намеры Эўракамісіі, аднак не назвалі прычынаў, якія пацягнулі такія санкцыі. Галоўны інжынэр прадпрыемства сказаў, што прычынаў ня ведае.

Магілёўскі мэталюргічны камбінат вырабляе шырокі асартымэнт трубаў. Большасьць прадукцыі прадаюць у краіны СНД. Апошнім часам у складзе вытворчага аб’яднаньня на чале зь Беларускім мэталюргічным камбінатам магілёўскія мэталюргі пачалі асвойваць эўрапейскі рынак.

Антыдэмпінгавым падаткам абкладаюць прадукцыю прадпрыемстваў, якія парушаюць ўмовы канкурэнцыі на эўрапейскім рынку.

Магілёўскі мэталюргічны камбінат — другое прадпрыемства ў Магілёве, прадукцыя якога можа падпасьці пад антыдэмпінгавыя санкцыі. У 2002 годзе Эўракамісія пачала абкладаць антыдэмпінгавым падаткам прадукцыю вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно”. Гэтае прадпрыемства было зьвінавачана ў заніжэньні сабекошту прадукцыі ды выкарыстаньні бартэру ў закупе сыравіны.

Падатак складае 21% ад сумы паставак прадукцыі на рынак Эўразьвязу. 12 кастрычніка тэрмін дзеяньня падатку скончыцца, але Эўракамісія вырашыць, ці мэтазгодна яго падаўжаць.

Магілёўскі мэталюргічны завод, 2.10.2007

Магілёўскі мэталюргічны завод аб’яднаўся з БМЗ, 17.09.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG