Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску частка кірмашоў і гандлёвых цэнтраў не працуе


Радыё Свабода, Віцебск Вулічныя кірмашы “Смаленскі”, “Полацкі”, “Паўднёвы” і “Чкалаўскі” спынілі працу цалкам. У гандлёвых цэнтрах страйкуюць ад 40 да 80 адсоткаў прадпрымальнікаў.

Паводле старшыні прадпрымальніцкага прафсаюзу “Разам” Ірыны Яскевіч, якая таксама старшынюе ў савеце прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтру “Эвіком”, у Віцебску сёньня не працуюць каля дзевяноста адсоткаў прадпрымальнікаў.

Віцебск, 2.10.2007. Прадпрымальніца Ірына Яскевіч“Сёньня, можна сказаць, не працуюць адсоткаў дзевяноста. Можа, крыху больш ці менш, — гаворыць Ірына Яскевіч. — Пакупнікі пытаюцца, чаму мы сёньня не працуем, але найчасьцей ім спытаць няма ў каго, бо проста на закрытых ралетах напісана: “Паехаў па тавар”, “Перападлік”, “Зачынена”. Прадпрымальнікі павесілі таблічкі, кажучы тым самым, што яны проста ня ведаюць, як яны будуць жыць са студзеня наступнага году. Большасьць прадпрымальнікаў засталіся дома”.

Апрача Віцебску, сёньня часткова не працуюць прадпрымальнікі Воршы і Лепелю. Напярэдадні яны зьвярнуліся да адміністрацыяў сваіх кірмашоў ды папярэдзілі, што 2 кастрычніка на працу ня выйдуць.

Частка прадпрымальнікаў патлумачыла гэта прафэсійнай неабходнасьцю: камусьці трэба менавіта сёньня ехаць на закупы, нехта робіць тэрміновы перападлік. Таму на некаторых працоўных месцах можна ўбачыць аб’явы “Зачынена з тэхнічных прычынаў” і нават “Перапынак на 15 хвілін”, які доўжыцца ўвесь працоўны дзень.

Два тыдні таму віцебская падатковая інспэкцыя распаўсюдзіла адмысловы зварот да прадпрымальнікаў. Інспэктары заклікалі бізнэсоўцаў ня браць удзелу ў акцыях. Ім было прапанавана, цытую, “спакойна працаваць і плаціць падаткі”.

Прадпрымальнікі кажуць, што цяпер гэта немагчыма, таму яны сёньня й страйкуюць.

Радыё Свабода

Віцебск, 2.10.2007. Пратэст прадпрымальнікаў. Гандлёвы цэнтар “Эвіком”: амаль усё зачынена, гандляроў няма Гандлёвы цэнтар “Эвіком”: амаль усё зачынена, гандляроў няма

Віцебск, 2.10.2007. Пратэст прадпрымальнікаў. На “Смаленскім” пуста На “Смаленскім” пуста

• Віцебскі гарвыканкам ня даў прадпрымальнікам магчымасьці зладзіць мітынг, 22.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG