Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Кучынскі: "Пуцін — мужны чалавек"


Уладзімер Глод, Менск Рашэньне Ўладзімера Пуціна камэнтуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Кучынскі.

Кучынскі: “Гэта клясыка ў разьвіцьці парлямэнтарызму, грамадзтва і дзяржавы. Гэта зроблена вельмі прыгожа, пісьменна.

І трэба аддаць належнае Пуціну за тое, што ён не пайшоў на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Гэтым закладзеныя фундамэнтальныя асновы традыцыйнага расейскага мэнталітэту на парлямэнцкую прававую глебу.

Сёньня мы бачым, што ў Расеі, найхутчэй, будзе фармавацца дзьвюхпартыйная сыстэма, кшталту амэрыканскай.

Але сам факт заявы расейскага прэзыдэнта пра тое, што ён не зьбіраецца балятавацца на трэці тэрмін, і што пад аднаго чалавека нельга зьмяняць Канстытуцыю, – гэта варта павагі. Пуцін — мужны чалавек”.

А.Дабравольскі: “Ёсьць пэўная няшчырасьць у рашэньні Пуціна”, 02.10.2007 С.Шушкевіч пра пляны Пуціна: “Нам трэба ісьці іншым шляхам”, 02.10.2007 В.Вячорка: “Былых не бывае”, 02.10.2007 С.Бялкоўскі: “Пуцін вырашыў застацца. На трэці, чацьвёрты, пяты тэрмін”, 02.10.2007 “Добраахвотна пакідаць пасаду – не ў расейскай традыцыі”, 02.10.2007
XS
SM
MD
LG