Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на 15 сутак арышту асуджаныя трое грамадзкіх актывістаў


Іна Студзінская, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня судзілі сябру аргкамітэту ў справе правядзеньня "Эўрапейскага маршу" Зьмітра Бародку, праваабаронцу Сьвятлану Гарохавік і прадпрымальніка Леаніда Навіцкага.

Прадпрымальнік Леанід Навіцкі праходзіў па артыкуле 17 частка 1 – грубая лаянка на адрас ахоўнікаў парадку. Судзьдзя палічыла, што штрафу будзе замала і асудзіла Навіцкага 15 суткамі арышту. 15 сутак атрымалі таксама Зьміцер Бародзька і Сьвятлана Гарохавік. Сьвятлана - студэнтка 4-га курсу факультэту прыкладной матэматыкі БДУ.

Усіх траіх затрымалі ўчора. Л.Навіцкі толькі што адбыў 10 сутак арышту. У яго дома падчас ператрусу канфіскавалі 96 сьцягоў Эўразьвязу, а таксама майкі і банданы сіняга колеру.

• У Менску затрыманыя рэгіянальныя актывісты”, 1.10.2007
XS
SM
MD
LG