Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч пра пляны Пуціна: “Нам трэба ісьці іншым шляхам”


Радыё Свабода Учорашняе рашэньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна камэнтуе былы старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч:

“У Расеі сфармавалася партыя ўлады. І адметная рыса, што ў межах існай канстытуцыі яны знаходзяць спосаб заставацца ва ўладзе. Мне здаецца, што гэта крок цікавы, і што тая структура — фактычна веча былой КПСС і КДБ — захоўваецца пры ўладзе, але дзейнічае карэктна.

Але мне ня вельмі падабаецца, што ў Расеі няма ніякай пэрспэктывы мець сваю апазыцыю. Думаю, што гэта адназначна, і яе там ня будзе пры такім раскладзе. Расея існуе дзякуючы вялікай колькасьці нафтадаляраў, і ніхто не забароніць жыць добра, калі можна так жыць. Для нас гэта ня прыклад. Нам трэба ісьці іншым шляхам”.

• С.Бялкоўскі: “Пуцін вырашыў застацца. На трэці, чацьвёрты, пяты тэрмін”, 2.10.2007 • “Добраахвотна пакідаць пасаду – не ў расейскай традыцыі”, 2.10.2007
XS
SM
MD
LG