Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Дабравольскі: “Ёсьць пэўная няшчырасьць у рашэньні Пуціна”


Радыё Свабода Рашэньне Ўладзімера Пуціна камэнтуе сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі:

“Даволі цікавае рашэньне і для мяне сапраўды нечаканае — стаць першым нумарам у сьпісе партыі, якая ідзе ў парлямэнт, будучы прэзыдэнтам. Гэта дзіўна стасуецца з канстытуцыяй, таму што прэзыдэнт ня можа быць дэпутатам.

Гэта значыць, што ёсьць пэўная няшчырасьць у рашэньні Пуціна. Напэўна, Пуцін хоча падтрымаць “Единую Россию”, але мае нейкія сумневы. Мне здаецца, што яму ня варта іх мець, таму што электаральная машына ў Расеі ўжо працуе амаль як у Беларусі, адзінае, што там яшчэ неяк лічаць галасы.

“Единая Россия” і так бы прайшла. І вось Пуцін намаляваў больш рэалістычную пэрспэктыву. Але тут ёсьць адна акалічнасьць.

Ельцын таксама думаў, што сыдзе, і, як ён дамовіцца з Пуціным, гэтак і будзе. Але праз пару гадоў усе гэтыя дамоўленасьці пазьнікалі. Ельцынава “сям’я” апынулася зусім у іншым стане. Так што пабачым...”

• С.Бялкоўскі: “Пуцін вырашыў застацца. На трэці, чацьвёрты, пяты тэрмін”, 2.10.2007 • “Добраахвотна пакідаць пасаду – не ў расейскай традыцыі”, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG