Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску міліцыя і КДБ сочаць за рынкамі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня супрацоўнікі міліцыі і КДБ спрабавалі затрымаць на рынку “Кастрычніцкі” сябру аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандара Цацуру.

“Людзі ў цывільным адзеньні і міліцыянты заступілі мне дарогу, спрабавалі выхапіць з рук інфармацыйныя ўлёткі, падрыхтаваныя да страйку 2 кастрычніка”, – паведаміў Аляксандар Цацура.

Паводле Цацуры, супрацоўнікі міліцыі і КДБ застаюцца на рынку, гавораць– запалохваюць, што за ўдзел у акцыі пратэсту іх могуць пазбавіць працоўных месцаў.

Аляксандар Цацура ўдакладняе, што сёньня ў Салігорску не прыступалі да працы каля 600 прыватных гандляроў на рынку “Кастрычніцкі”. Зачыненымі застаюцца некалькі дзесяткаў гандлёвых шапікаў на вуліцах гораду.
XS
SM
MD
LG