Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гарбачоў: “У страйку ўдзельнічаюць 30 000 прадпрымальнікаў”


Вячаслаў Кулік, Менск Старшыня аргкамітэту ў справе стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заявіў, што сёньня на рынках Беларусі спынілі працу 30 000 прыватных прадпрымальнікаў.

“Людзі патрабуюць адмяніць указы прэзыдэнта №№ 760, 302, якія накіраваныя на разбурэньне індывідуальнага прадпрымальніцтва”, – кажа Віктар Гарбачоў, – Акрамя таго, мы пратэстуем супраць абвалу праверак і масавай канфіскацыі тавараў”.

Віктар Гарбачоў паведаміў, што ў Слоніме сёньня 100% прадпрымальнікаў удзельнічаюць у аднадзённым страйку.У Баранавічах – 95%, у Слуцку і Пінску – 90%, у Сьветлагорску – 70%, у Бабруйску, Рэчыцы, Віцебску – 50%. Да страйку далучыліся таксама прадпрымальнікі ў Пружанах, Беразіно, Узьдзе, Крупках.

В.Гарбачоў кажа, што працягваецца збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Суразмоўца ўдакладняе, што прыкладна 25 000 подпісаў будуць перададзеныя дэпутатам у найбліжэйшыя дні.

“Мы прадставім таксама свой праект закону аб разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэты дакумэнт арыентаваны на лепшыя ўзоры нацыянальных заканадаўстваў у краінах Эўразьвязу”, – пераконвае Віктар Гарбачоў.

• У Салігорску міліцыя і КДБ сочаць за рынкамі, 2.10.2007 • Менск: Прадпрымальнікі зьбіраюцца ля гандлёвага цэнтру "Паркінг", 2.10.2007 • У Слуцку спынена праца на асноўных рынках, 2.10.2007 • У Бабруйску страйкуе болей за тысячу прадпрымальнікаў, 2.10.2007 • Слонім: Не працуе ніводны з трох рынкаў, 2.10.2007 • Прадпрымальнікі перадалі подпісы ў Палату прадстаўнікоў, 2.10.2007 • Беларускія прадпрымальнікі маюць намер страйкаваць, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG