Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Абрам Фатэр


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФАТЭР Абрам Ісаевіч, нар. 1880 у г. Олькшца, Польшча, габрай, з рабочых, шавец удома. Жыў: Віцебск, пр-т Лекерта 63. Арыштаваны 37.11.15. Асуджаны 37.11.20 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Віцебскай турме 37.12.07. 63.07.23 справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 12645-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG