Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты хочуць памяняць закон


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ўвечары ў Менску студэнты шэрагу навучальных установаў прынялі рашэньне пачаць падрыхтоўку да маштабнай кампаніі. Яны плянуюць выступіць з прапановай зьмяніць закон, які скасоўвае льготы.

У Менску ў офісе Беларускага Хэльсынскага камітэту адбыўся сход студэнтаў. Яны вырашылі ўтварыць ініцыятыўную групу, якая зоймецца зборам подпісаў за тое, каб унесьці зьмены ў закон, які скасоўвае льготаў. Патлумачыла сябра БХК Тацяна Гацура:

“Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права заканадаўчай ініцыятывы. Для гэтага патрэбна, каб 50 тысячаў грамадзянаў выказалі такое жаданьне, ставячы свой подпіс пад законапраектам ці ўнясеньнем зьменаў у нейкі законапраект. Каб гэтыя 50 тысяч подпісаў сабраць, патрэбная ініцыятыўная група, якая рэгіструецца ў Цэнтрвыбаркаме. І яна павінна быць ня меней за сто чалавек”.

Студэнты менскіх ВНУ пакуль вырашылі не распачынаць кампанію па адкліканьні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія галасавалі за прыняцьце закону па скасаваньні льготаў. Тацяна Гацура сказала:

“Вывучыўшы заканадаўства, якое вельмі складанае, каб адклікаць дэпутата, мы вырашылі, што гэта палітычная акцыя. Адкліканьне дэпутата – гэта ўсё ж больш палітыка. І па-другое, гэта будзе вельмі складана зрабіць, бо мы проста рэальна глядзім на тое, колькі людзей зьбіраецца на мітынгі. Гэта вельмі такая доўгая працэдура. І мы вырашылі свае сілы не распыляць на яе, а займацца тым, што грунтоўна можа дапамагчы студэнтам”.

Студэнты прапануюць унесьці зьмены ў закон, каб мець права на ільготны праезд цягам году штодзённа. А ня толькі па выходных і падчас вакацый.

Студэнтка Беларускага ўнівэрсытэту культуры Натальля Чыгорская сказала:

“Самая галоўная мэта, каб вярнулі льготы студэнтам – 50 працэнтаў зьніжку на праезд. Гэта наша галоўная мэта. Для мяне асабіста гэта як вопыт, што я як грамадзянка магу ўдзельнічаць наогул у справах у краіне. І пашыраць інфармацыю сярод маіх сяброў, што яны сваім голасам могуць паспрыяць таму, каб забясьпечыць лепшае сабе жыцьцё”.

Дэпутатаў, якія скасавалі льготы, хочуць адклікаць, 27.09.2007 У народу льготы адабралі, дэпутатам — пакінулі, 24.05.2007 Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?, 23.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG