Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Якую карысьць можа атрымаць Беларусь ад рэформы энэргетычнага рынку Эўразьвязу, якую нядаўна прапанавала Эўракамісія? Як спалучаюцца заявы чыноўнікаў Эўразьвязу аб недапушчальнасьці дыялёгу зь Менскам і візыт у Беларусь генэральнага сакратара Энэргетычнай хартыі? Чым можна патлумачыць рэзкую крытыку на адрас “Газпрому”, якая прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на “Дажынках”? Гэтыя праблемы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: зь Менску – былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі, зь Лёндану – аналітык міжнароднага дасьледчыцкага цэнтру “Global Іnsight” Натальля Лешчанка, з Бэрліну – кіраўнік аддзелу Расеі і СНД нямецкай Рады вонкавай палітыкі Аляксандар Рар.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Сёньня пачынаецца чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў

* У зьвязку з сэсіяй з усіх рэгіёнаў краіны ў сталіцу прывязуць лісты з подпісамі супраць закону аб скасаваньні льгот, пра адкліканьне дэпутатаў, якія ня выканалі перадвыбарчых абяцаньняў і да т.п.

* Наўпроставы эфір з Аляксандрам Ваўчанінам, лідэрам чарнобыльцаў-ліквідатараў. Ён – старшыня афіцыйна зарэгістраванай Чарнобыльскай камісіі АГП, а таксама лідэр аргкамітэту асацыяцыі ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Працуе ў “Хуткай дапамозе” ў Жодзіне выязным фэльчарам вышэйшай катэгорыі. Сябры новай арганізацыі сабралі 1000 подпісаў пад заклікам да дэпутатаў не скасоўваць іхныя ільготы. На перадачу падпісных лістоў плянуецца прыезд каля 20 чалавек з радыяцыйных рэгіёнаў.

* Сёньня ў 32 гарадах павінен адбыцца аднадзённы страйк прадпрымальнікаў.

* Бліц-аналіз.

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – горад Крычаў Магілёўскай вобласьці

18.45 * "Беларускае замежжа" – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – з мастаком Рыгорам Сітніцам гутарыць Міхась Скобла.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – горад Крычаў Магілёўскай вобласьці

20.45 * "Беларускае замежжа" – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя" – з мастаком Рыгорам Сітніцам гутарыць Міхась Скобла.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – горад Крычаў Магілёўскай вобласьці

23.15 * "Беларускае замежжа" – магчымасьці пасьлядыплёмнай адукацыі ў Швайцарыі і досьвед беларусаў у гэтай краіне.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя" – з мастаком Рыгорам Сітніцам гутарыць Міхась Скобла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG