Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – Яніна Пушкіна


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру "Свабоды" будзе настаўніца гісторыі зь вёскі Бобр Крупскага раёну Яніна Пушкіна, якая брала ўдзел у перадачы "Ў што я веру". А людзі на вуліцах Горадні скажуць, ці хацелі б яны працаваць настаўнікамі.

Тэма "Начных досьледаў" – хуткі распаўсюд гульнявых аўтаматаў і клюбаў у Менску, у тым ліку ў спальных раёнах. Некаторыя гульцы скажуць, ці часта яны выйграюць.

Апрача таго расповед пра пагрозу менскіх уладаў зьнесьці памятны крыж з месца масавых расстрэлаў у Лошыцы, што ў Менску, рэпартаж пра пачатак навучальнага году ў падпольным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, паведамленьне пра цяжкасьці ў падрыхтоўцы паэтычнага фэсту "Парадак словаў", а таксама інтэрвію з чарговым пераможцам конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Зьмітром Несьцярковым зь Ліды.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў пачне расповед пра творчасьць гурту “Тарпач", а ў "Начной чытанцы" ў аўтарскім выкананьні прагучыць гумарыстычнае апавяданьне Ігара Сідарука "Скула".

Пасьля 23-й гадзіны: у "Праскім акцэнце" гутарка пра выгоды Беларусі ад рэформы энэргетычнага сэктару Эўразьвязу, а ў перадачы "Дом Літаратара" – круглы стол на тэму "Літаратура і школа".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG