Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Яўгена Скрабутана папярэдзілі ў КДБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Студэнт-каліновец Яўген Скрабутан паведаміў нашаму Радыё дадаткова, што ўчора ўвечары пасьля вызваленьня з-пад арышту яго даставілі ў КДБ. Паўтары гадзіны зь ім гутарыў капітан Жывушка, гутарку фільмавалі.

Спачатку Яўгену паказалі відэазапіс з акцыі ў Салігорску, дзе нібыта зафіксавана, як ён супраціўляецца міліцыянтам. Яго папярэдзілі, што калі ён будзе надалей удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, у тым ліку у Варшаве каля беларускай амбасады, супраць яго могуць распачаць крымінальную справу.

Пяць сутак арышту студэнт-каліновец адбыў паводле абвінавачаньня ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў, што яго затрымалі 25 верасьня на гарадзенскім аўтавакзале, калі ён прыехаў зь Менску. Яўген лічыць, што яго чакалі – у яго канфіскавалі налепкі, прысьвечаныя Эўрапейскаму Маршу.

• У Горадні выйшаў на волю студэнт-каліновец, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG