Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юр’я Істоміна пакаралі 5-дзённым арыштам. Абвінавачаньне стандартнае — “нецэнзурная лаянка”.

Справу спадара Істоміна ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні разглядала судзьдзя Зінаіда Барцэвіч.

Юр’я Істоміна затрымалі ўчора на міні-рынку каля ўнівэрсаму “Берасьце” і пасадзілі ў спэцпрыёмнік. У яго канфіскавалі каля чатырохсот асобнікаў газэты “Свабода Беларусі”. Аднак у судзе гэты факт ня згадвалі.

У Ленінскім раённым судзе таксама паводле абвінавачаньня ў нецэнзурнай лаянцы сёньня пакаралі Андрэя Янушкевіча, але — штрафам на тры базавыя адзінкі.

Андрэй — намесьнік кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП. Яго затрымалі 30 верасьня з газэтай “Свабода Беларусі” і пасадзілі за краты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG