Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар Радыё Свабода: ВЫ!


Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода На гэтым тыдні Радыё Свабода робіць новы крок насустрач сваёй аўдыторыі – упершыню галоўную тэму праграмы будуць вызначаць не журналісты, а Вы, паважаныя слухачы, чытачы сайту Свабоды.

Што гэта будзе? Праграма будзе прысьвечана тэме, якую вызначыць для нас народны рэдактар. На ягоную замову журналісты зробяць неабходныя інтэрвію, правядуць дасьледаваньні, апытаюць людзей на вуліцах.

Якія тэмы можна прапаноўваць? Без абмежаваньняў – тэма павінна быць важная для Вас.

Хто гэта будзе? Кандыдата на галоўнага рэдактара выбіраем мы зь ліку вядомых і малавядомых асобаў, зь Беларусі і замежжа, маладых і сталых. Мы будзем рады атрымаць Вашу параду – званіце, шліце прапановы праз СМС, электронную пошту.

Калі гэта можна пачуць? Першы раз – у пятніцу, 5 кастрычніка, у жывым эфіры, ад 18.00. Затым – кожную наступную пятніцу.

А што ў Інтэрнэце? Штодня галоўны рэдактар будзе галоўным чытачом сайту svaboda.org і будзе вызначаць пяць, на яго думку, самых цікавых публікацыяў – і гэты рэйтынг будзе выстаўляцца на сайце кожную раніцу.

Хто будзе першым галоўным рэдактарам Свабоды? Ірына Казуліна, грамадзкая дзяячка, жонка палітзьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты.

Якое заданьне атрымалі журналісты ад галоўнага рэдактара? Нечаканае. Але да пятніцы гэта сакрэт. Настройцеся на Свабоду!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG