Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Г.Атаманаў: “Памаранчавыя павядуць Украіну ў НАТО”</B>


Уладзімер Глод, Менск Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў, ацэньваючы папярэднія вынікі галасаваньня ў парлямэнт Украіны, цьвердзіць, што вельмі многае будзе залежаць ад таго, якая кааліцыя прыйдзе да ўлады:

“Калі перамагаюць памаранчавыя, так званыя дэмакраты, дык іхная асноўная канцэпцыя накіраваная на ўваход Украіны ў Эўропу, перадусім у НАТО. І зразумела, што нам давядзецца прымаць пэўныя меры ў пляне забесьпячэньня ўласнай бясьпекі.

А калі перамагае Партыя рэгіёнаў, і яна разам з камуністамі і сацыялістамі фармуе ўрад, дык тыя абяцаньні, што яны давалі ўкраінскаму народу, будуць выкананыя.

А наагул Украіна – наш сусед. І сам Бог гэта вызначыў. А суседзі павінны і жыць дружна, і дапамагаць, і разумець адзін аднаго”.
XS
SM
MD
LG