Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>А.Кароль: барацьба будзе працягвацца, але ўжо зь перавагай аранжавых</B>


Ганна Соўсь, Менск Адзін з актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль зьвяртае ўвагу на тое, што пакуль няма канчатковых вынікаў галасаваньня, няясна, якой будзе перавага блёку аранжавых над прыхільнікамі Партыі рэгіёнаў.

“Сытуацыя цалкам з гэтымі выбарамі ня вырашыцца. Процістаяньне і барацьба будзе працягвацца, але ўжо зь перавагай на бок аранжавых. А значыць, на бок далейшага разьвіцьця і ўсталяваньня больш-менш трывалай дэмакратыі ва Ўкраіне.

Безумоўна, што перавага аранжавых будзе ўплываць і на дачыненьні зь Беларусьсю, думаю, што ў рэчышчы Эўразьвязу і з акцэнтам на тыя 12 ўмоваў, якія вылучыў Эўразьвяз”, — адзначае Аляксей Кароль.

• “Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў памаранчавай уладзе ва Ўкраіне”., 01.10.2007
XS
SM
MD
LG