Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>П.Севярынец: украінскі народ ізноў падтрымаў ідэі, выказаныя на Майдане </B>


Ганна Соўсь, Менск Адзін зь лідэраў стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец кажа, што вельмі ўсьцешаны тым, што ўкраінскі народ ужо трэці раз падтрымлівае дэмакратыю і ідэі, выказаныя на Майдане.

“Мне яны асабліва блізкія таму, што і Юлія Цімашэнка, і Віктар Юшчанка грунтуюцца на хрысьціянскіх, дэмакратычных каштоўнасьцях. У Юліі моцным завяршальным акцэнтам у кампаніі была ўвогуле малітва за Ўкраіну.

Я мару пра той час, калі беларускія дэмакратычныя сілы будуць здольныя да вось такіх моцных кампаніяў, як Майдан, як малітва за Беларусь. Мне здаецца, што прыход да ўлады Юліі Цімашэнкі ў якасьці прэм''ер-міністра — гэта безумоўнае дабро для дэмакратыі, для нацыянальнага і духоўнага абуджэньня ў Беларусі”, — лічыць Павал Севярынец.

• “Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў памаранчавай уладзе ва Ўкраіне”., 01.10.2007
XS
SM
MD
LG