Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі бальшыня галасавала за Партыю рэгіёнаў


Алесь Дашчынскі Бальшыня грамадзянаў Украіны, якія жывуць у Беларусі, прагаласавала на парлямэнцкіх выбарах у Вярхоўную раду за Партыю рэгіёнаў.

Як паведаміў агенцтву БЕЛТА прэсавы сакратар украінскай амбасады ў Беларусі, у галасаваньні на ўчастку №8 ўзялі ўдзел 419 выбарцаў. Зь іх 205 галасавалі за партыю рэгіёнаў, 76 – за блёк Юліі Цімашэнкі і 69 за блёк “Наша Ўкраіна”.

На выбарчым участку №9 бальшыня таксама галасавала за партыю рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG