Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Эмілія Сабіна


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБІНА Эмілія (Амілія) Вікенцеўна, нар. 1902 у в. Трускоўшчына, беларуска, з духоўнага сасл., непісьменная, сялянка, аднаасобная гаспадарка на х. Броды Лагойскага р-ну. Арыштаваная 37.06.04. Асуджаная 37.09.22 «тройкай» за садзеяньне агенту польскай разьведкі паводле арт. 73 КК БССР да ВМП. Расстраляная ў Менскай турме 37.09.28. 66.05.07 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 25482-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG