Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міёры: "Ёсьць каўбаса – смаката ды краса...”


Радыё Свабода 29 верасьня ў райцэнтры Мёры на Віцебшчыне прайшло абласное сьвята нацыянальных культур "Нас зьяднала зямля Беларусі". У ім ўзялі ўдзел каля трохсот прадстаўнікоў некарэнных нацыянальнасьцей Беларусі: дэлегаты ад габрэйскай, польскай, украінскай, грузінскай, армянскай ды іншых дыяспар прыехалі ў Мёры з 15 раёнаў Віцебскай вобласьці.

У гарадзкім парку адпачынку -- на паўвостраве пасярод Мёрскага возера цягам дня праходзілі конкурсы: конкурс нацыянальнае кухні, конкурс мастацкай самадзейнасьці, конкурс майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.



Украінская вышыўка з Шумілінскага раёну

Самую вялікую цікаўнасьць у гледачоў сьвята выклікаў конкурс кухараў. Пачаставаўшы журы, усім ахвотным яны таксама прапаноўвалі пакаштаваць нацыянальныя стравы.



Грузінскую кухню прадстаўляе Георгі Галасія. Дарэчы, адзіны грузін на ўвесь Мёрскі раён



Браніслава Мураўская зь Мёраў прадстаўляе польскую кухню:"Мая фірмовая страва – налісьнікі з моркаўкай"



Запрашаюць гаспадыні з вёскі Стаўры Аршанскага раёну:"Ёсьць каўбаса – смаката ды краса, і ёсьць кулеш, з чаго – не паймеш..."

Украінская "горілка" з Мёршчыны



.. .і азербайджанскае віно з вінаграднікаў у Гарадоцкім раёне



Гаспадар Керым Карамат-аглы ўжо 20 годжыве на Беларусі – сям"я прыехала на жончыну радзіму. Ён распавёў, што з усіх страваў яму найбольш удаецца кебаб, але самай ўлюбёнай ежай стала беларуская бульба з салёнымі грыбамі.

А вось азербайджанская дыяспара з Воршы прывезла на сьвята ня толькі нацыянальную кухню – яшчэ й "ідэялёгію"



Канцэрт мастацкай самадзейнасьці для гледачоў і журы



Габрэйскі народны танец "Сем-сорак" выконвае ансамбль "Витебские девчата"



Польскія песьні ў выкананьні самадзейных артыстаў з Полацку

Паводле вынікаў абласнога сьвята журы вызначыла ўдзельнікаў, якія будуць прадстаўляць Віцебшчыну на вгульнанацыянальныім Сьвяце нацыянальных культур у Горадні. Але па заканчэньні мёрскага сьвята ўзнагароды – дыплёмы, кветкі і вырабы з беларускага ільну – атрымалі ўсе, хто прадставіў тут сваю нацыянальную спадчыну.
XS
SM
MD
LG