Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прайшоў сход супраць скасаваньня ільготаў


Радыё Свабода, Віцебск У гарвыканкам было пададзена некалькі дзесяткаў заяваў ад жыхароў Віцебска на правядзеньне падобнах сходаў. Некаторыя заяўнікі атрымалі адмовы, а некаторыя не дачакаліся ніякага адказу ўвогуле.

Скарыстаўшы сітуацыю, калі адсутнасьць адказу ня ёсьць фактычнай адмовай, сябры сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада і актывісты створанага руху "За Свабоду" вырашылі ўсё-ткі правесьці сход. Ён адбыўся ў двары дома № 42 па Маскоўскім праспэкце, на вулічнай сцэнічнай пляцоўцы.

Напярэдадні былі распаўсюджаныя аб"явы, і а 3-й дня ўсе жыхары мікрараёну змаглі запытацца пра заканадаўчыя падставы ільготаў і іх адмены ў юрыста Аляксея Гаўруцікава.



Ахвотныя падпісалі зварот да Канстытуцыйнага суду і Нацыянальнага Сходу з патрабаваньнем адмяніць закон, які пазбаўляе ільготаў малазабясьпечаныя катэгорыі грамадзянаў.



Глядзі таксама:

Віцебскі гарвыканкам ня даў прадпрымальнікам магчымасьці зладзіць мітынг, 22 верасьня 2007

Віцебскія прыхільнікі Казуліна высьветлілі, што гарвыканкам іх падмануў, 30 жніўня 2007
XS
SM
MD
LG