Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Герасім Бягун


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БЯГУН Герасім Васілевіч, нар. 01.03.1890 у в. Перацір Сьмілавіцкага р-ну, беларус, зь сялян, сярэдняя адук., заўгас паштовага аддзяленьня ст. Менск. Жыў: Менск, вул. Беларуская 41/1, кв. 3. Арыштаваны 38.01.15. Асуджаны 38.05.20 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68а КК БССР да ВМП. Расстраляны 38.07.27. У 1920-1936 г. быў членам ВКП(б). Выключаны як двурушнік. КГБ РБ 25113-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG