Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Васіль Абрамчык


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАМЧЫК Васіль Рыгоравіч, нар. 1894 у п. Радашкавічы Заслаўскага р-ну, беларус, са службоўцаў, пачатк. адукацыя, жыў у п.Радашкавічы. Арыштаваны 38.01.20. Асуджаны 38.05.25 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.07.04. 89.04.30 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 30125-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG