Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся ўстаноўчы сход “Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў”


Паводле БелаПАН Сёньня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага сацыяльна-экалягічнага аб''яднаньня "Цэнтар падтрымкі Чарнобыльскіх ініцыятыў". У ім узялі ўдзел звыш 50 прадстаўнікоў ад Гомельскай, Гарадзенскай, Берасьцейскай, Менскай абласьцей і горада Менску. На сходзе быў прыняты статут аб''яднаньня і абраны яго кіроўныя органы — праўленьне і рэвізійная камісія. Аб''яднаньне створана для аказаньня дапамогі і падтрымкі асобам, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых тэхнагенных катаклізмаў, што выклікалі радыяцыйнае апраменьваньне.

Старшынёй праўленьня быў абраны вядомы беларускі вучоны і грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка (на здымку), яго намесьнікам — старшыня Чарнобыльскай камісіі Аб''яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Ваўчанін, а сакратаром — старшыня Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч.

У інтэрвію агенцтву БелаПАН І.Нікітчанка зазначыў, што дакумэнты на рэгістрацыю аб''яднаньня будуць прадстаўлены ў Міністэрства юстыцыі на працягу кастрычніка.

Цэнтар будзе займацца сярод іншага маніторынгам постчарнобыльскіх наступстваў; зборам інфармацыі аб розных ініцыятывах па пераадоленьні наступстваў Чарнобыля, у тым ліку аб тэхналёгіях вытворчасьці чыстай ад радыенуклідаў сельгаспрадукцыі на тэрыторыях, забруджаных радыяцыяй; распрацоўкай і ажыцьцяўленьнем асьветніцкіх праграм; выданьнем і распаўсюджваньнем друкаваных матэрыялаў аб пераадоленьні постчарнобыльскіх наступстваў, а таксама правядзеньнем даследаваньняў і публічных мерапрыемстваў (у тым ліку дыскусій, лекцый, канфэрэнцый, сэмінараў і выстаў).

Побач зь Беларусьсю пабудуюць ядзерны магільнік, 18.09.2007 Што скажа М.Гарбачоў пра будаўніцтва АЭС у Беларусі?, 13.09.2007
XS
SM
MD
LG