Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП (Грамада) распачне ў кастрычніку масавы прыём новых сябраў


Паводле БелаПАН Менскі гаркам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 28 верасьня прыняў рашэньне распачаць з кастрычніка кампанію масавага прыёму грамадзянаў у шэрагі партыі. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні партыі Ігар Рынкевіч.

Паводле яго, ідэя шырокага закліку ў БСДП (Грамада) прыхільнікаў сацыял-дэмакратычных ідэй належыць Аляксандру Казуліну.

"Пачацца гэтая кампанія павінна была з красавіка 2006 году пасьля гэтак званых прэзыдэнцкіх выбараў, але арышт партыйнага лідэра яе сарваў. Пасьля судовага працэсу над Казуліным да гэтай ідэі вярнуліся. І вось у верасьні 2007 году Цэнтральны камітэт БСДП вырашыў, што актуальнасьць закліку да грамадзян аб уступленьні ў партыю яшчэ больш узрасла", — зазначыў І.Рынкевіч.

БСДП (Грамада) спадзяецца, што "многія з тых, хто падтрымаў вылучэньне А.Казуліна кандыдатам у прэзыдэнты, падпісаў пэтыцыі за яго вызваленьне, а цяпер салідарызуецца зь яго палітычнымі поглядамі, могуць уступіць у партыю, якую ўзначальвае Казулін".

Кампаніяй прыёму грамадзян у БСДП будзе кіраваць старшыня сталічнай арганізацыі партыі Валер Фралоў, паведаміў І.Рынкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG