Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сынкавічах адбыўся фэстываль хрысьціянскай паэзіі


Паводле БелаПАН Сёньня ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласьці адбыўся Фэстываль хрысціянскай паэзіі, прымеркаваны да 600-годзьдзя славутага Сынкавіцкага храма-крэпасці, які, як лічыцца, у 1407 годзе быў збудаваны на заказ вялікага князя Вітаўта.

Фэстываль, што адбываўся ў самой царкве, атрымаў дабраславеньне япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Перад пачаткам імпрэзы настаяцель Сынкавіцкай царквы айцец Арсеній правёў беларускамоўнае набажэнства.

У фэстывалі узялі ўдзел вядомыя беларускія паэты, сярод іх – Зьніч (Алег Бембель), Анатоль Вярцінскі, Алесь Пашкевіч, Вольга Іпатава, Юрка Голуб і Сяргей Чыгрын, а таксама літаратары і музыкі з Гродна, Зэльвы, Мастоў і Слоніма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG