Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: улады забаранілі ўсе 12 плянаваных пікетаў


Радыё Свабода, Магілёў Улады не далі дазвол на правядзеньне сацыяльных пікетаў, шэсьць зь якіх меліся адбыцца 30 верасьня ў Магілёве, два ў Горках і чатыры ў Бабруйску.

У заяўнікаў пікетаў міліцыянты спрабуюць атрымаць расьпіскі пра няўдзел у акцыях апазыцыі, “Сацыяльным маршы” і “Эўрапейскім маршы”. У Магілёве міліцыянты заяўнікаў запрашаюць на прафіляктычныя гутаркі праз тэлефон, тыя адмаўляюцца.

У Бабруйску міліцыянт спрабаваў схіліць актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірыну Міцуру расьпісацца пад пратаколам прафіляктычнай гутаркі.

У Бабруйску сацыяльных пікетаў не дазволілі, 28.09.2007
XS
SM
MD
LG