Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – пісьменьніца Тацяна Барысік


Радыё Свабода Сёньня госьцяй нашага начнога эфіру будзе Тацяна Барысік, чые апавяданьні на гэтым тыдні гучалі ў "начной чытанцы".

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра бяздротавы Інтэрнэт у Беларусі, пра плянаваную рэформу беларускага правапісу, а таксама пра расейскі фільм аб "страчаным золаце Напалеона", які здымаецца ў Горадні. У нашым апытаньні жыхары Магілёву скажуць, ці адчуваюць яны сябе ў бясьпецы на вуліцах.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гурт "Нагуаль", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Тацяны Барысік "Дзень напаўжывога чалавека".

Пасьля 23-й гадзіны – на пытаньні слухачоў адказвае пісьменьнік Уладзімер Арлоў, у "Экспэртызе Свабоды" – пра забарону пікетаў супраць скасаваньня льготаў, а таксама "Падарожжа Свабоды" у Воранаўскі раён.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG