Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску сацыяльных пікетаў не дазволілі


Радыё Свабода, Бабруйск Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў групе грамадзянаў правесьці ў Бабруйску пікет супраць сацыяльнай палітыкі дзяржавы і адмены льготаў. Гарвыканкам заявіў, што на стадыёне, дзе меў адбыцца пікет, пройдуць дзіцячыя спаборніцтвы.

Заяўку на правядзеньне пікету падавалі актывісткі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Алена Мядзьведзева, Ірына Міцура ды беспартыйная Вераніка Папко.

Адна з заяўніц, Алена Мядзьведзева, пастанову гарвыканкаму назвала палітычна матываванай.

“У гарвыканкаме баяцца акцыяў пратэсту, нават на ізаляваных ад людзей пляцоўках, якім ёсьць стадыён па вуліцы Ўрыцкага”, – зазначыла “Свабодзе” актывістка “Грамады” Алена Мядзьведзева.

Стадыён па вуліцы Ўрыцкага ў Бабруйску гарвыканкам вызначыў як месца, дзе павінны адбыцца масавыя публічныя мерапрыемствы.

20 верасьня ў Бабруйскай управе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапыталі актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісію Кабанчук. У яе спрабавалі ўзяць расьпіску пра тое, што яна ня будзе ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі — “Эўрапейскім маршы” ды сацыяльных пікетах.

• У Бабруйску зьбіраюцца пратэставаць супраць адмены льготаў, 11.09.2007
XS
SM
MD
LG