Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

С.Сідорскі: у Беларусі ў многім складваюцца няпростыя стасункі з Эўразьвязам


Алесь Дашчынскі Беларусь зацікаўлена працаваць з усімі краінамі Эўразьвязу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з амбасадарам Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам.

“З усімі краінамі ЭЗ, як і зь Літвой, мы будуем роўныя, узважаныя, добрасуседзкія стасункі”, -- сказаў С.Сідорскі. Ён выказаў пажаданьне, каб Эўразьвяз “з павагай ставіўся да беларускай прадукцыі, да нашых суб’ектаў гаспадараньня”.

Паводле БЕЛТА, Сяргей Сідорскі таксама заявіў, што беларускі бок заўсёды цаніў падтрымку Літвы ў Эўразьвязе, асабліва ў пытаньні прымяненьня Эўразьвязам прэфэрэнцый адносна Беларусі.

Паводле Сідорскага, у Беларусі ў многім складваюцца няпростыя стасункі з Эўрапейскім зьвязам, і гэта глыбокае непаразуменьне ўплывае на эканамічныя стасункі паміж Беларусьсю і ЭЗ.

Паводле Сідорскага, гэта ня будзе садзейнічаць разьвіцьцю бізнэсу і прывядзе да таго, што беларускія прадпрыемствы будуць згортваць свой бізнэс у Эўропе.
XS
SM
MD
LG