Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Міхаіл Лабанаў


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ЛАБАНАЎ Міхаіл 1893 г.н., ураджэнец в. Копці Аршанскага павету Магілёўскай губ. Непісьменны. Удзельнік грамадзянскай вайны на баку белых у 1918-1919. У 1930 раскулачаны, удзельнічаў у атрадзе Стральцова. Селянін у в. Тугуша Ніжне-Інгаскага р-ну КК. 06.02.1931 тройкай ПП ОГПУ ВСК асуджаны на 5 гадоў у справе Аляксеева С.Н. (61 чал.). 14.10.1961 рэабілітаваны крайсудом КК. У 1936 за сабатаж асуджаны на 1 год прымусовых працаў. Чарнарабочы ЛПХ у в. Тугуша. З 06.11.1937 у Канскай турме ў справе № 10276. Тройкай УНКВД КК 18.11.1937 прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны 26.11.1937 у Канску ў 3 гадзіны раніцы.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG