Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры сталінізму хочуць ускласьці кветкі да турмы КДБ


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнікі грамадзкага камітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў накіравалі старшыні КДБ Беларусі ліст з просьбай дазволіць ім ускласьці кветкі да будынку ўнутранай турмы КДБ у Менску. На гэтым месцы ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году расстралялі каля 100 чалавек.

У лісьце выказана надзея, што групе ў складзе дзесяці чалавек дазволяць прыйсьці да турмы са сьвечкамі і кветкамі для выкананьня памінальнай акцыі. У склад гэтай групы ўваходзіць і пэнсіянэр Уладзімер Раманоўскі, які нарадзіўся ў засьценках ГУЛАГу.

У інтэрвію нашмау Радыё спадар Раманоўскі адзначыў:

«Я лічу сваім абавязкам, асабліва цяпер, калі памерла мая маці, як толькі можна спрыяць захаваньню памяці аб сталінскіх ахвярах. І перадаваць гэту памяць нашчадкам. Бо жыцьцё паказвае – гэта неабходна рабіць.

І хаця ў лісьце на імя старшыні КДБ мы згадваем канкрэтную дату расстрэлу, насамрэч на гэтым месцы забіта не адна сотня людзей. Забыцца пра гэта немагчыма".

• Гарадзкая звалка можа зьявіцца на месцы сталінскіх расстрэлаў, 07.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG