Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты патрабуюць распіскі наконт “Сацыяльнага маршу”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі ўвечары пачалі наведваць кватэры менчукоў, якія падавалі заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне пікетаў 30 верасьня.

Яны патрабуюць ад людзей даць расьпіскі аб тым, што яны ня будуць ладзіць несанкцыянаваныя пікеты і інфармаваць людзей пра маючы адбыцца “Сацыяльны марш”.

Аляксандр Сьцепаненка, які падаваў заяўку на пікет каля кінатэатра “Кастрычнік”, паведаміў “Свабодзе”, што ягоных бацькоў папярэдзілі пра начныя візыты, якія міліцыянты могуць нанесьці, каб застаць сына дома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG