Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 27 верасьня


Дзьмітрый Падбярэзскі Агляд беларускага сеціва.

Блогер l-u-f-t распрацаваў да Эўрапейскага маршу, які мае адбыцца 14 кастрычніка, эскіз новай купюры ў 100 эўра з выявай будынку Нацыянальнай бібліятэкі, які і разьмясьціў ва . Як аказалася, гісторыя атрымала працяг. Пазаўчора міліцыяй быў затрыманы старшыня аргкамітэту “Эўрапэйскага маршу” Віктар Івашкевіч за распаўсюд знойдзеных у яго ўлётак з заклікам узяць удзел у акцыі. Івашкевіч паведаміў, што насамрэч знойдзеныя ў яго друкаваныя матэрыялы зьяўляюцца толькі сувэнірнымі купюрамі: «Мы спэцыяльна зрабілі гэтыя сувэніры, каб дарыць іх удзельнікам Эўрапейскага маршу. У кожнага ўдзельніка маршу... будзе шанец атрымаць 100 «эўра» з відарысам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», – паведаміў Віктар Івашкевіч сайту . У камэнтарах нехта zzz зазначыў: «Дзіцячы сад». Ja: “Відаць, няма на сёньня больш важнай справы, як выпускаць сувэніры для “Эўрапэйскага маршу”... Эх, чым бы дзіця ні цешылася...» AriHcki: “Маразмам супраць маразму :). Лепей бы бел-чырвона-белыя флікеры раздавалі».

Сайт . На ім сёньня зьявіўся допіс бяз подпісу на адрас тэлеканалу АНТ: «Паважаныя рэдактары навін. У вас аднабаковае бачаньне праблемы і вы яго навязваеце іншым. Калі даяце выказацца аднаму боку, дык данясіце меркаваньне, пазыцыю і другога. Ці вы лічыце, што ніхто нічога не заўважае, і ваша няякасная праца зьяўляецца прафэсійнай, а вы — спэцыялісты, якіх трэба паважаць?»

На абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ў Менску штодня затрымліваюць 20 нецьвярозых кіроўцаў. Наведнік пад нікам Закончил прыгадвае ўласны досьвед: “3 гадзіны ночы на радаўніцу. У дзіцяці 9 месяцаў на дачы сьлёзы і гістэрыка, таму што лезуць зубы. Нікога няма цьвярозых, каб сесьці за руль. Выпіў 2-3 бутэлькі піва, еду па пустой кальцавой 85 км/гадзіну, спыняюць двое ДАІ. У выніку: малая крыкам да раніцы заходзілася, мяне на 3 гады пазбавілі правоў». Капитан Эмо: “Ведаеш, лепш малая пакрычыць да раніцы, чым дзякуючы такім разумнікам, як ты, хаваць потым людзей». Jay Jay: “Гэта даўно заўважана, што калі кіроўца едзе акуратна, трымаючыся правілаў, па разьметачцы ня шпарыць, за знакамі сочыць, дык ён альбо выпіў, альбо ня мае правоў».

Яна Ільіна на сайце паведамляе: на сваім сольным канцэрце, які адбыўся ў Летнім амфітэатры ў рамках “Вялікіх гастроляў ОНТ”, італьянскі сьпявак Тота Кутуньё надзвычай зьдзівіў віцебскую публіку. Артыст пад канец свайго выступленьня раптам засьпяваў па-беларуску. У выкананьні маэстра прагучала песьня “Вы шуміце, бярозы” з рэпэртуару ВІА “Сябры”. Яшчэ Тота засьпяваў пад гітару сэрэнаду, прысьвечаную віцебскім прыгажуням. У падзяку жанчыны несьлі яму кветкі, дзеці дарылі мяккія цацкі. А нейкі мужчына нават зьняў свой наручны гадзіньнік. Кутуньё быў зьдзіўлены. “Я б мог аддаць вам свой “Ролекс”, але гэта падарунак жонкі”, – сказаў ён.

Блог . Нехта пад нікам Аксакал піша: «Зь мяне (і ўсіх маіх калег) спрабуюць сабраць грошы на нейкае спартовае таварыства «Динамо». Патрабуюць 15 тысяч, з кожнага! Я і многія іншыя здаваць грошы адмовіліся, спаслаўшыся на розныя прычыны (няма грошай, а хрэн вам, а я наогул хварэю за «Спартак» і г.д.). Сёньня да патрабаваньняў дадаліся пагрозы. Тых, хто ня здасьць грошы, будуць выклікаць ва ўпраўленьне (больш за 100 км. ад Горадні) на гутарку з камандзірам часьці. Дарогу, натуральна, ніхто аплачваць ня будзе. Прыдумана і новая прычына: грошы зьбіраюць на падрыхтоўку беларускай алімпійскай зборнай». У камэнтарах vervolf заўважае: “Ды на кол такіх вымагальнікаў пасадзіць. Я звычайна кажу ў такіх выпадках: пакажыце мне прававы акт Мінпрацы, Мінэканомікі ці дэкрэт прэзыдэнта альбо закон, згодна зь якім я мушу даваць вам грошы. Звычайна затыкаюцца…»

На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі, тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...
XS
SM
MD
LG