Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – фізык Ігар Сташкевіч


Радыё Свабода, Прага Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе кандыдат фізыка-матэматычных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Ігар Сташкевіч. У нашым апытаньні людзі скажуць, ці дастаткова, на іх думку, плацяць беларускім навукоўцам.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра махінацыі зь зямельнымі надзеламі каля Менску. Мы таксама раскажам пра расейскі фільм пра "страчанае золата Напалеона", які здымаецца ў Горадні. Максім Жбанкоў параіць, што варта глядзець з навінак беларускага відэарынку, у перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Нагуаль", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Тацьцяны Барысік "Кропелькі".

Пасьля 23-й гадзіны – у "Беларускай Атлянтыдзе" – пра тое, чаму беларусы не стварылі свой раман 20-га стагодзьдзя, "Падарожжа Свабоды" у вёску Варганы Докшыцкага раёну, у перадачы "Беларускае замежжа" – пра новыя магчымасьці навучаньня для беларусаў у Нямеччыне, а таксама агляд Вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Bнтэрнэце.
XS
SM
MD
LG