Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ганарыцца “Эўрапэйскім маршам”


Радыё Свабода Эўрапейская Камісія сёньня паведаміла, што Эўразьвяз падтрымлівае намер беларускай апазыцыі правесьці “Эўрапейскі марш” у Менску 14 кастрычніка.

Эўракамісар у пытаньнях зьнешніх сувязях і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр сёньня выступіла з заявай, дзе адзначана, што “Эўрапейскі марш” сьведчыць пра жаданьне народу Беларусі адказаць на прапановы Эўразьвязу пра больш цесныя сувязі. Эўракамісар таксама асудзіла нядаўнюю хвалю арыштаў дэмакратычных актывістаў.

Прэсавы сакратар Эўракамісіі Амадэў Альтафаж Тардыё заявіў:

“Мы мяркуем, што марш 14 кастрычніка асабліва важны, паколькі грамадзяне Беларусі зьвязваюць свае надзеі на свабоду і дэмакратыю з Эўропай. Яны адчулі, што Эўропа падтрымлівае іхныя памкненьні. Мы падтрымліваем кантакт з арганізатарамі маршу, мы падзяляем іх клопаты і мы ганарымся тым, што яны лічаць Эўропу адным са сваіх галоўных прыярытэтаў”.
XS
SM
MD
LG