Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – усясьветны лідэр паводле колькасьці падаткаў


Радыё Свабода Беларусь займае першае месца з 178 краінаў сьвету паводле колькасьці падатковых плацяжоў і збораў. Такія дадзеныя прыводзяцца ў сёлетняй штогадовай справаздачы Ўсясьветнага банку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі “Робячы бізнэс”.

У Беларусі дзейнічаюць 124 падатковыя плацяжы і зборы. Гэта на адзін плацёж меней, чым летась. Летась лідэрам паводле колькасьці падатковых спагнаньняў быў Узбэкістан, сёлета ён зьнізіў гэтую колькасьць да 118, саступіўшы першае месца Беларусі. Трэцяе месца захавала Ўкраіна, павялічыўшы колькасьць падатковых плацяжоў з 98 да 99.

Паводле велічыні падатковага цяжару Беларусь захавала першае месца сярод краінаў СНД і шостае месца ў сьвеце, саступаючы толькі Гамбіі, Бурундзі, Сьера-Леонэ , Конга і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Аднак назіраецца пэўны прагрэс: летась, калі беларуская кампанія выплачвала ўсе патрэбныя падаткі, іх велічыня складала 186% ад прыбытку. Сёлета падаткі перавышаюць прыбытак толькі ў паўтара раза, дакладней, суадносіны складаюць 144%.
XS
SM
MD
LG