Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пікетаў супраць адмены льготаў не дазволілі


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня сябры гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі 21 адмову з гарвыканкаму — менавіта столькі заявак і падавалі на правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў.

Усе адмовы грунтуюцца на аднолькавай фармулёўцы: “Прызначанае вамі месца правядзеньня пікету не ўваходзіць у пералік месцаў, зацьверджаных гарвыканкамам”.

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі планавалі правесьці 30 верасьня пікеты ва ўсіх мікрараёнах гораду — так яны хацелі сабраць подпісы жыхароў і даслаць іх у Нацыянальны сход.

Заўтра кіраўнік гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін мусіць прыйсьці ў Кастрычніцкі райаддзел унутраных справаў Горадні. У позьве пазначана, што яго выклікаюць як сьведку.
XS
SM
MD
LG